Пра няпросты лёс нашай мовы сведчаць наступныя радкі:
“Цябе і заворвалі, і закопвалі.
I ўсё ж нашы продкі праз гора
Данеслі да нас цябе, родную, цёплую,
Жывую і непаўторную.”
Беларуская мова прайшла нялёгкі шлях станаўлення — яе забаранялі, называлі вясковай, носьбітаў арыштоўвалі, творы знішчалі, прымушалі маўчаць, аднак нашы продкі не дазволілі знікнуць беларускай мове, яны казалі на ёй, пісалі вершы і прозу, стваралі граматыку, падручнікі і змаглі захаваць да сучаснікаў.